20.02.2026.
Праект "Кожная пятніца - роднае, сваё".
#ДухБеларускіхТрадыцый.
"Маміны бліночкі для дачушкі і сыночка".
Праект гэтай пятніцы вучні 6-га класа назвалі "самым смачным днём". Рыхтаваліся да гэтага дня ўсёй сям’ёй: падбіралі лепшы рэцэпт бліночкаў і аладак, разважалі над начыненнем бліночкаў, якое варэнне падаць да аладак ці, можа, мёд?
Кожнаму ўдзельніку хацелася, каб яго пачастунак быў самым лепшым. Усе былі задаволены сваімі намаганнямі, бо ўсім было вельмі смачна!